Еўрадэпутат заклікаў не даваць грошай Лукашэнку

25.05.2011 11:49
Архив Редакция

Член камітэту па замежных справах Еўрапарламенту ад нямецкай партыі "Зялёныя" Вернер Шульц заклікаў міжнародную супольнасць прыпыніць усякую фінансавую дапамогу Беларусі, пакуль у краіне не пачнуцца "радыкальныя рэформы". "Любая эканамічная дапамога будзе на руку толькі сістэме Лукашэнкі і толькі пагоршыць праблемы і страхі грамадзянскага насельніцтва", — сказаў еўрадэпутат.

Умовамі, пры выкананні якіх эканамічную дапамогу можна будзе аказваць, ён назваў спыненне грубых парушэнняў правоў чалавека, адмену ўсіх несправядлівых судовых рашэнняў, вызваленне палітычна зняволеных і пачатак «сапраўднага» дэмакратычнага працэсу, паведамляе руская служба Deutsche Welle.

Усю адказнасць за эканамічны крызіс у Беларусі Вернер Шульц ўсклаў на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. «Ён падарваў не толькі палітычныя асновы сваёй дзяржавы, але і яе эканоміку», — адзначыў дэпутат.

Как вам новость?