Еўракамісар: скарачэнне транзіту газу Беларуссю — напад на ЕС

24.06.2010 10:00
Архив Редакция

Камісар ЕС па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Отынгер назваў скарачэнне паставак газу ў еўрапейскія дзяржавы з Расіі праз тэрыторыю Беларусі "нападам на ўвесь Еўарасаюз". Еўрапейскі палітык таксама звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам "не спрабаваць уцягваць Еўропу ва ўласныя праблемы".

Кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза вельмі рэзка адгукнулася з нагоды скарачэння паставак прыроднага паліва еўрапейскім спажыўцам, перадае агенцтва Reuters.

Гюнтэр Отынгер таксама пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Літва ў цяперашні час недаатрымлівае 40% расійскага прыроднага газу, які ідзе транзітам праз Беларусь.

Як раней паведамляў Тэлеграф, пасля пагашэння 13 чэрвеня запазычанасці за пастаўлены ў студзені-красавіку газ (187 млн. даляраў — Тэлеграф) Беларусь заявіла, што спыніць пастаўкі расійскіх вуглевадародаў ў Еўропу, калі «Газпром» на выплаціць доўг за транзіт «блакітнага паліва» ў памеры 260 млн. даляраў да 10:00 24 чэрвеня.

Как вам новость?
Головоломки