Еўракамісія мае намер павялічыць падтрымку беларускай апазіцыі

21.03.2011 15:47
Архив Редакция

Еўракамісар па пашырэнні і палітыцы суседства Штэфан Фюле 21 сакавіка паведаміў, што ў 2011-2013 гадах Еўракамісія мае намер павялічыць падтрымку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Па словах еўракамісара, у першую чаргу сродкі Еўракамісіі будуць накіраваны на аказанне экстранай дапамогі ахвярам палітычных пераследаў.

Штэфан Фюле паведаміў, што 21 сакавіка ў Брусэлі пройдзе нефармальная сустрэча донараў беларускай апазіцыі, аналагічная той, што адбылася ў пачатку лютага ў Варшаве, перадае ІТАР-ТАСС.

Еўракамісар нагадаў, што ў лютым Еўракамісія абвясціла аб вылучэнні на падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі 17,3 млн. еўра. Па словах Штэфана Фюле, гэтыя грошы будуць накіраваны на фінансаванне няўрадавых арганізацый у Беларусі, а таксама на прамую падтрымку грамадскіх дзеячаў і студэнтаў. Плануецца, што штогод будзе выдзяляцца мільён еўра на праграму вышэйшай адукацыі ва ўніверсітэце Вільні для выключаных з беларускіх ВНУ студэнтаў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, па выніках міжнароднай канферэнцыі донараў «Салідарнасць з Беларуссю», якая прайшла ў пачатку лютага ў Варшаве, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў суме Беларусь атрымае ад усіх краін-удзельніц канферэнцыі 87 млн. еўра. Каля 1,7 млн. еўра планавалася накіраваць на дапамогу пацярпелым апазіцыянерам і іх сем’ям, а таксма пераследаваным СМІ.

Как вам новость?