Еўракамісія ініцыюе "дэмакратычныя праекты" ў Беларусі

08.06.2011 15:54
Архив Редакция

Еўрапейская камісія ў рамках праграмы "Еўрапейскі інструмент садзейнічання дэмакратыі і правам чалавека ў Беларусі" аб'явіла конкурс праектаў сярод мясцовых ініцыятыў. Мэтай дадзенага конкурсу з'яўляецца ўзмацненне ролі беларускай грамадзянскай супольнасці ў сферы захавання правоў чалавека і дэмакратычных рэформаў.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве Еўрасаюзу ў Беларусі, дадзеная ініцыятыва таксама накіравана на пошук «кансэнсусу і ўзаемаразумення ў спрэчных або супярэчлівых пытаннях».

Накіраваць праектную прапанову на конкурс можна да 5 верасня 2011 года ў кіеўскі офіс прадстаўніцтва Еўракамісіі, альбо пакінуць заяўку на афіцыйным сайце прадстаўніцтва.

Как вам новость?