Еўранэст можа пачаць працу без Беларусі

28.01.2011 09:19
Архив Редакция

Прэзідыум Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (Еўранэст) 26 студзеня прыняў рашэнне пачаць сваю працу без удзелу прадстаўнікоў Беларусі. Як распавёў польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч, дадзенае рашэнне будзе накіравана на абмеркаванне Канферэнцыі кіраўнікоў палітычны груп Еўрапейскага парламенту, якая прыме канчатковае рашэнне. 

Яцэк Пратасевіч адзначыў, што ў выпадку згоды кіраўнікоў палітычны груп, на працягу бліжэйшых двух месяцаў пройдзе першае пасяджэнне Еўранэста, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Акрамя таго, Яцэк Пратасевіч паведаміў, што Еўрапарламент вырашыў адкласці на месяц місію еўрадэпутатаў ў Мінску, якая планавала пачаць сваю працу 31 студзеня. Дэпутаты Еўрапарламенту мелі намер азнаёміцца з умовамі ўтрымання арыштаваных удзельнікаў мітынгу 19 снежня ў Мінску, а таксама правесці сустрэчы з іх сем’ямі, юрыстамі і праваабаронцамі. Цяпер Еўрапарламент плануе правесці перамовы з консульскай службай Беларусі, каб арганізаваць працу місіі ўжо пасля 20 лютага.

Па словах Яцэка Пратасевіча, члены місіі вымушаныя былі адкласці візіт у Мінск, бо асцерагаюцца, што іх папросту не ўпусцяць у Беларусь. «Не праблема ўзяць самалёт. Але прызямліцца ў Мінску, а потым не перасячы мяжу — гэта не рашэнне», — адзначыў польскі дэпутат.

Яцэк Пратасевіч адзначыў, што многім членам місіі патрэбныя беларускія візы. «Магчыма, у сувязі з польскімі санкцыямі мне ўжо не будзе дастаткова паказаць дыпламатычны пашпарт», — адзначыў дэпутат.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Еўрапарламент прапаноўваў Мінску змяніць традыцыйны склад дэлегацыі для ўдзелу ў працы Еўранеста і накіраваць змешаную дэлегацыю — па пяць прадстаўнікоў ад парламенту і непарламенцкай апазіцыі. Парламент Беларусі на такія ўмовы не пагадзіўся, настойваючы на раўнапраўным удзеле ў Еўранэсце. Іншыя краіны-ўдзельніцы «Усходняга партнёрства» ў склад сваіх дэлегацый ўключаюць па 10 дэпутатаў нацыянальных парламентаў.

Как вам новость?