"Еўраопт" зніжае цэны і адмаўляецца ад гандлёвых надбавак

23.05.2011 10:42
Архив Редакция

Гіпердыскаўнтар "Еўраопт" у Мінску зніжае цэны на ўсе групы тавараў, у тым ліку акцыйныя на 5% у параўнанні з іншымі крамамі сеткі, а таксама адмаўляецца ад гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары. Пра гэта паведаміў дырэктар ТАА "Еўрагандаль" Андрэй Зубкоў. "Усе віды малака, кефіру і смятаны ва ўсіх крамах сеткі "Еўраопт" будуць прапаноўвацца пакупнікам па новых коштах — без гандлёвых надбавак", — сказаў ён.

«Гэтая навіна павінна стаць прыемным сюрпрызам для многіх беларусаў, лічыць Андрэй Зубкоў», — цытуе Андрэя Зубкова БелТА.

«Мы прывыклі да таго, што цэны ў крамах краіны ў апошні час нястрымна растуць. Але гандаль можа супрацьстаяць гэтым тэндэнцыям, і мы на ўласным прыкладзе хочам прадэманстраваць людзям, што на справе азначае паняцце сацыяльнай адказнасці бізнэсу», — падкрэсліў кіраўнік беларускай сеткі крамаў «Еўраопт».

Па задумах кіраўніцтва сеткі, кожны новы тыдзень у крамах «Еўраопт» без гандлёвых надбавак будзе прапаноўвацца чарговая група прадуктаў харчавання. «І пачаць з малака, кефіру і смятаны ў сетцы «Еўраопт» вырашылі не выпадкова — значнасць гэтых тавараў у прадуктовым кошыку беларусаў велізарная. Цяжка пераацаніць значэнне гэтак істотнага зніжэння цэн на малочную прадукцыю і для найменш забяспечаных пластоў насельніцтва краіны», — адзначыў Андрэй Зубкоў.

Акрамя таго, па словах, Андрэя Зубкова, жыхары Мінску, якія з’яўляюцца трымальнікамі дысконтнай карты сеткі, змогуць тут набыць прадукцыю з яшчэ больш значнай зніжкай і зэканоміць грошы. «Мы праводзім узважаную сацыяльную палітыку, накіраваную на забеспячэнне жыхароў Беларусі якаснымі таварамі па даступных цэнах», — сказаў кіраўнік беларускай сеткі крамаў «Еўраопт».

Как вам новость?
Головоломки