Еўрапарламент сфармуляваў пяць патрабаванняў да ЕС па Беларусі

13.01.2011 17:00
Архив Редакция

Кіраўнік Еўрапарламенту Ежы Бузек, камітэт па замежных справах, парламенцкі падкамітэт па правах чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю і Парламенцкай асамблеяй Усходняга партнёрства (Еўранест) выступілі з сумеснай заявай, што тычацца Беларусі. У заяве ўтрымліваецца пяць асноўных патрабаванняў для Еўрасаюза па Беларусі, паведамляе прэс-служба Еўрапарламенту.

У прыватнасці, першым патрабаваннем Еўрапарламенту да ЕС адносна Беларусі з’яўляецца ўвядзенне забароны на ўезд і замарозка рахункаў беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да сілавога падаўлення акцыі апазіцыі ў Мінску 19 снежня. Адмена гэтых мераў павінна залежаць ад вызвалення ўсіх апазіцыйных лідараў, затрыманых у сувязі з дадзенымі падзеямі, гаворыцца ў заяве.
 
Другім патрабаваннем з’яўляецца ўзмацненне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і няўрадавым арганізацыям. Павелічэнне фінансавай дапамогі і стыпендый беларускім студэнтам, выключаным з універсітэтаў за ўдзел у мірных пратэстах з’яўляецца трэцім патрабаваннем да ЕС, што высоўваецца Еўрапарламентам.

Далей ідзе гаворка аб зніжэнні візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, навукоўцаў і людзей мастацтва, а таксама перагляд пазіцыі міжпарламенцкіх адносін з Беларуссю, у тым ліку — у кантэксце Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест).

Как вам новость?
Головоломки