Еўрапарламент заклікаў ЕС неадкладна ўвесці санкцыі супраць Беларусі

20.01.2011 13:56
Архив Редакция

Дэпутаты Еўрапарламенту ў чацвер, 20 студзеня, прынялі рэзалюцыю, якая заклікае да неадкладнага ўвядзення санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі. Дакумент заклікае Раду ЕС, у прыватнасці, увесці забарону на выдачу візаў і замарозіць актывы ў краінах ЕС беларускіх кіраўнікоў вышэйшага звяна, чыноўнікаў, супрацоўнікаў судовых органаў і органаў бяспекі, якія, на думку Еўрасаюза, нясуць адказнасць за фальсіфікацыю снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў і пераслед апазіцыі.

На думку дэпутатаў Еўрапарламенту, гэтыя санкцыі павінны заставацца ў сіле да таго часу, пакуль уладамі Беларусі не будуць вызваленыя ўсе зняволеныя апазіцыянеры і змешчаныя пад варту прадстаўнікі апазіцыі, а абвінавачанні з іх зняты, перадае Корреспондент.net.Раней 18 студзеня ўлады Польшчы прынялі рашэнне забараніць прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўезд у краіну. Уезд таксама забаронены шэрагу беларускіх чыноўнікаў.Як раней паведамляў Тэлеграф, 19 снежня Лукашэнка чацверты раз быў абраны на пасаду кіраўніка дзяржавы. Пасля выбараў тысячы прыхільнікаў беларускай апазіцыі наладзілі несанкцыянаваны мітынг у цэнтры Мінску, пасля чаго распачалі спробу захопу Дома ўрада.Акцыя была падаўленая ўнутранымі войскамі і спецназам. Каля 600 удзельнікаў мітынгу, сярод якіх 11 расійцаў, былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў. Разгон апазіцыі рэзка асудзілі заходнія краіны. У прыватнасці, Вашынгтон заявіў, што не можа прызнаць вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі легітымнымі.

Как вам новость?
Головоломки