Еўрапейскі тыдзень занятасці 2010 пройдзе ў лістападзе ў Бруселі

19.09.2010 16:39
Архив Редакция

Еўрапейскі форум занятасці, які праходзіць у рамках Тыдня занятасці, адбудзецца 24 і 25 лістапада ў Бруселі. Гэтыя шырока вядомыя канферэнцыя і выстава працягваюць быць адной з галоўных дат ў календары Еўрапейскай занятасці, так як прыцягваюць найбольш уплывовых выступоўцаў з усёй Еўропы.

Афіцыйным спонсарам канферэнцыі будзе кампанія Microsoft. Кіраўнік аддзялення Microsoft у Еўропе Ян Мюльфайт раскажа пра важнасць павышэння ІТ-кваліфікацыі для паляпшэння магчымасцяў працаўладкавання. На заключным пленарным пасяджэнні выступяць намеснік прэм’ер-міністра Бельгіі Жаэль Мільке і еўракамісар па пытаннях занятасці Ласла Андар.
Тыдзень занятасьці дае унікальны шанец пачуць меркаванні розных палітыкаў і аўтарытэтных дзеячаў. Перад удзельнікамі таксама выступяць прадстаўнікі прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый, навуковых і дзяржаўных службаў занятасці, устаноў прыватнага сектара. Звязаная фокус-група дасць удзельнікам магчымасць як прыняць удзел у рэальных практычных даследаваннях, так і вывучыць досвед сваіх калег. Выстава з’яўляецца бясплатнай для ўсіх жадаючых.
У гэтай канферэнцыі нельга не прыняць удзел. Скарыстайцеся перавагамі новых расцэнак 2010 года — квіткі на канферэнцыю значна таннейшыя, чым у папярэднія гады. Прыходзьце і даведайцеся, як людзі могуць дапамагчы зрабіць Еўропу лепшым месца для працы.
Вывучыце праграму канферэнцыі і зарэгіструйцеся прама зараз на www.employmentweek.com
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі звяртацца па электроннай пошце [email protected] або па тэлефоне 44207828 2278. Прадстаўнікам няўрадавых арганізацый і новых краін-членаў ЕС кошт за два дні ўдзелу складае 150 еўра!

Как вам новость?
Головоломки