Еўрапейская паліцыя навучыць беларускую міліцыю

09.09.2010 15:07
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў краін Еўрапейскага саюза падзеляцца з беларускімі калегамі сваім досведам барацьбы з гарадской злачыннасцю. Як паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, у Мінску 8 верасня пачаў працу трохдзённы семінар, прысвечаны гэтай тэме.

У МУС патлумачылі, што семінар для супрацоўнікаў падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі арганізаваў аддзел інстытуцыйнага будаўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння ў рамках праграмы «Тайекс» Еўрапейскага Саюза.

У рамках дадзенага мерапрыемства афіцэры паліцыі, прадстаўнікі жандармерыі і карабінераў з Італіі, Іспаніі, Францыі і Румыніі азнаёмяць сваіх беларускіх калег з існымі ў іншых краінах нарматыўнымі прававымі базамі і правапрымяняльнай практыкай працы праваахоўных органаў па забеспячэнні грамадскага парадку.

На семінары плануюць абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння паліцыі і грамадства, прафілактыкі рабаванняў, крадзяжоў і іншых маёмасных злачынстваў, барацьбы з падробкай дакументаў.

Супрацоўнікі еўрапейскіх праваахоўных органаў змогуць азнаёміцца з досведам беларускай міліцыі ў галіне працы з насельніцтвам і забеспячэння грамадскага парадку, у тым ліку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

У сваю чаргу, супрацоўнікі міліцыі Беларусі плануюць разгледзець магчымасць укаранення ў сваю дзейнасць еўрапейскай практыкі папярэджання гарадской злачыннасці.

Как вам новость?
Головоломки