Еўрасаюз можа аказаць дапамогу мытнай службе Беларусі

31.03.2010 17:45
Архив Редакция

У рамках флагманскай ініцыятывы Інтэграванага кіравання межамі праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" мытнай службе Рэспублікі Беларусь могуць аказаць міжнародную тэхнічную дапамогу. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы з экспертам ЕС па мытных пытаннях Колінам Газэлі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

На сустрэчы прадстаўнікі беларускага боку прадставілі распрацаваныя праекты, рэалізацыя якіх уяўляе вялікую цікавасць для мытных органаў краіны, бо мэтай праграмы «Ўсходняе партнёрства» з’яўляецца пашырэнне абмену досведам, правядзенне навучання і падвышэнне кваліфікацыі, а таксама рэалізацыя асобных праектаў, паведамляе БелТА.

Сустрэча адбылася ў рамках падвышэння супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза.

Как вам новость?
Головоломки