ЕўрАзЭС вылучыла 400 млн. даляраў на рамонт беларускіх дарог

16.03.2011 10:26
Архив Редакция

Антыкрызісны фонд Еўразійскай эканамічнай супольнасці вылучыў (АКФ ЕўрАзЭС) 400 млн. даляраў на рамонт часткі беларускіх трас М5, якая злучае Мінск і Гомель, і М8, якая злучае Мінск і Кіеў. Пра гэта 15 сакавіка на прэс-канферэнцыі заявіў намеснік кіраўніка праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), кіроўчы дырэктар па забеспячэнні дзейнасці фонду Сяргей Шаталаў.

Паводле яго слоў, кошт рамонту фінансуецца фондам сегменту, які складае 500 млн. даляраў, 100 млн. даляраў вылучае Беларусь. «Мы правяраем праект на адпаведнасць прыродаахоўным стандартам, што прымяняюцца банкамі развіцця ва ўсім свеце», — паведаміў Сяргей Шаталаў, перадае РБК.

Па словах намесніка кіраўніка ЕАБР, агульны кошт рамонту трас М-5 і М-8 складае 2 млрд. даляраў. Акрамя АКФ ЕўрАзЭС у праекце ўдзельнічаюць Сусветны банк і Кітайскі банк развіцця. У выніку мадэрнізацыі дадзеныя трасы прыйдуць ў адпаведнасць з міжнародным стандартам А1.

Как вам новость?