Ерэван: Беларусь не зможа вырабляць армянскі каньяк

15.09.2010 10:31
Архив Редакция

Армянскі каньяк не можа быць зроблены за межамі Арменіі. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар Ерэванскага каньячнага завода Ара Грыгаран, каментуючы ініцыятыву беларускіх бізнэсоўцаў наладзіць у краіне вытворчасць армянскага каньяку. Ара Грыгаран падкрэсліў, што армянскі каньяк можна рабіць толькі з вінаграду, сабранага на тэрыторыі Арменіі і Нагорнага Карабаху.

Ара Грыгаран не выключае, што пры паступленні прапановы беларускага боку аб закупках каньячнага спірту Ерэванскі каньячны завод за добрую цану будзе яго прадаваць, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Пры гэтым, дырэктар Ерэванскага каньячнага завода заявіў, што напой зроблены нават пры выкарыстанні гэтага спірту, не будзе «армянскім каньяком», і ў яго назве не павінна ўтрымлівацца дадзенага словазлучэння. Бутыляванне армянскага каньяку за межамі краіны можна кваліфікаваць як парушэнне закону.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка ў ходзе візіту ў Арменію ў жніўні прапанаваў армянскаму дэпутату і прадпрымальніку, кіраўніку канцэрну «мульт-Груп» Гагіку Царукяну пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці армянскага каньяку.

Как вам новость?
Головоломки