Еўропа пагражае зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Мінску

04.03.2011 11:02
Архив Редакция

Міністры замежных спраў Германіі і краін Вышаградскай групы (Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі) 3 сакавіка ў Браціславе выступілі з пагрозай чарговых санкцыяў у дачыненні да беларускіх уладаў, калі ў Беларусі не вызваляць усіх людзей, якіх у Еўропе лічаць палітычнымі зняволенымі. Яны таксама падкрэслілі, што ў Беларусі павінны спыніць пераследы апазіцыі і выконваць правы чалавека.

Між тым, па паведамленні чэшскага агенцтва ČTK, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі, які браў удзел у сустрэчы прадстаўнікоў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» з кіраўнікамі МЗС Германіі і Вышаградскай чацвёркі, а таксама вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюзу па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, не з’явіўся на сумесную прэс-канферэнцыю, перадае «Беларускі партызан».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, візавыя санкцыі, уведзеныя ў лютым Еўрапейскім саюзам у адносінах да 158 беларускіх чыноўнікаў, падтрымалі яшчэ дзевяць еўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у склад ЕС — Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.

Как вам новость?
Головоломки