ЕС абмяркуе сітуацыю ў Беларусі "на высокім узроўні"

13.05.2010 10:21
Архив Редакция

Гэтай восенню Еўрасаюз правядзе канферэнцыю высокага ўзроўню, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі і далейшая стратэгія выбудоўвання адносін з Мінскам. Як расказаў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранест) Крысціян Вігенін, у ёй прымуць удзел прадстаўнікі Еўракамісіі, Рады ЕС і Еўрапарламенту.

Па словах еўрапарламентарыя, перад канферэнцыяй яе ўдзельнікам рэкамендавалі падрыхтаваць сумесны прамежкавы план рэформаў для Беларусі, перадае БелаПАН.
Дадзены дакумент, лічыць Крысціян Вігенін, павінен быць «максімальна канкрэтным, прадугледжваць дакладныя абавязкі кожнага з бакоў, за выкананнем якіх можна прасачыць».
Прычым, як падкрэсліў еўрадэпутат, гэты план павінен не навязвацца, а стварацца ў супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю краіны, а ў саміх еўраструктур павінна быць «агульная скаардынаваная стратэгія». «Еўраструктуры павінны высоўваць не толькі патрабаванні, але і браць на сябе зваротныя абавязкі», — мяркуе Крысціян Вігенін.
Па словах еўрапейскага палітыка, хоць прагрэс у вобласці дэмакратычных рэформаў у Беларусі і недастатковы, паспрыяць паляпшэнню сітуацыі і «даць моцны імпульс развіццю двухбаковых адносінаў і сур’ёзна паўплываць на іх агульную атмасферу» могуць будучыя прэзідэнцкія выбары.
«Калі Лукашэнка так упэўнены ў сваёй папулярнасці, то не будзе кантраляваць выбарчую кампанію і ціснуць на апазіцыю», — заявіў еўрадэпутат.

Как вам новость?
Головоломки