ЕС ацэніць сітуацыю ў Беларусі пасля судоў па "справе 19 снежня"

14.05.2011 09:13
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз мае намер даць ацэнку сітуацыі ў Беларусі толькі па заканчэнні ўсіх судовых працэсаў па "справе 19 снежня". Пра гэта 13 траўня заявіў часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель. Паводле яго слоў, цяперашнія судовыя працэсы над апазіцыяй з`яўляюцца палітычна матываванымі, таму ад вынесеных прысудаў будзе залежаць і пазіцыя ЕС.

Жан-Эрык Хольцапфель паведаміў, што ў найбліжэйшы час абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі адбудзецца 23 траўня на пасяджэнні Рады ЕС па замежных справах, паведамляе БелаПАН.

Часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі не мае канкрэтнай інфармацыяй аб эканамічных санкцыях, якія можа ўвесці Еўрасаюз супраць Беларусі, калі не спыніцца крымінальны пераслед беларускіх апазіцыянераў, у тым ліку экс-кандыдатаў у прэзідэнты.

Не змог пракаментаваць Жан-Эрык Хольцапфель і магчымыя зваротныя санкцыі Беларусі. Так, у СМІ з’явілася інфармацыя са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, што ў выпадку ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі ўлады краіны могуць запатрабаваць пакінуць Беларусь паслоў шэрагу краін ЕС, а таксама забараніць выезд за мяжу 200 прадстаўнікоў апазіцыі.

Жан-Эрык Хольцапфэль адзначыў, што прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі даведалася аб такім варыянце развіцця падзей са СМІ і дадатковай інфармацыяй не вылодае.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 12 траўня Еўрапарламент на пленарнай сэсіі ў Страсбургу абсалютнай большасцю галасоў прыняў чарговую рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі. Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, Раду Еўрасаюза і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі «пашырыць абмежавальныя меры супраць беларускага рэжыму», у прыватнасці, увесці кропкавыя эканамічныя санкцыі. На такі крок Еўрапарламент падштурхнуў крымінальны пераслед фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня, а таксама ціск на незалежныя СМІ.

У міністэрстве замежных спраў Беларусі лічаць, што рэзалюцыя па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прынятая дэпутатамі Еўрапейскага парламента 12 траўня, супярэчыць прынцыпам добрасуседства і з’яўляецца непрымальнай. Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што аўтары рэзалюцыі фактычна заклікаюць Еўрасаюз прыняць меры, якія накіраваны на «падрыў стабільнасці беларускага грамадства і дабрабыту людзей».

Как вам новость?
Головоломки