ЕС адсочвае сітуацыю з "Народнай воляй" і "Нашай Нівай"

05.05.2011 15:31
Архив Редакция

Еўрасаюз назірае за развіццём сітуацыі вакол недзяржаўных выданняў "Народная воля" і "Наша Нiвa". Пра гэта 5 траўня заявіў кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі, міністр па асобых даручэннях Рональд Пофала. "У цэнтры нашай увагі да гэтага знаходзілася вызваленне палітвязняў, але непрымальна заурываць незалежныя газеты, і гэта мы таксама будзем крытыкаваць", — сказаў ён.

Па словах міністра, закрыццё гэтых медыя ЕС лічыць такім жа непрымальным, як і разгон мірных дэманстрацый. «Незалежная прэса з’яўляецца часткай вольнага дэмакратычнага грамадства. Трэба прымусіць рэжым ціскам звонку даць журналістам магчымасць працаваць», — цытуе Рональда Пофалу БелаПАН.

Нямецкі палітык таксама адзначыў, што Еўрапейскі саюз мае намер падтрымліваць незалежных журналістаў.

Ён мяркуе, што палітыка ЕС у дачыненні да беларускага кіраўніцтва не была памылковай, аднак у ёй былі дапушчаныя пэўныя пралікі. «Не думаю, што гэта было памылкай, але можа быць, гэтыя маленькія кволыя парасткі дэмакратыі мы пераацанілі. У нас былі кантакты (з беларускімі ўладамі) у той форме, у якой іх не было шмат гадоў. Мы б з задавальненнем працягвалі гэты працэс, але ўсе нашы надзеі былі жорстка разбіты 19 снежня», — сказаў Рональд Пофала.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства інфармацыі Беларусі 25 красавіка падало іскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску дзвюх найбуйнейшых апазіцыйных газет «Наша Нівa» і «Народная воля».

Как вам новость?
Головоломки