ЕС дадаў у "чорны спіс" 13 новых беларускіх чыноўнікаў — спіс

24.05.2011 11:19
Архив Редакция

У панядзелак, 23 траўня, кіраўнікі МЗС краін ЕС пашырылі чорны спіс беларускіх афіцыйных асоб, у адносiнах да якiх прадугледжваюцца абмежавальныя меры, у тым ліку замарожванне рахункаў і забарону на ўезд у Еўрасаюз. 24 траўня Рада Еўропы апублікавала новыя імёны беларускіх чыноўнікаў, суддзяў і пракурораў. 

У спіс беларускіх чыноўнікаў, што падпаліпад санкцыі, патрапілі 13 новых прозвішчаў, перадае Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза.

Новыя асобы, уключаныя ў спіс неўязных:

1. Уладзіслаў Шыкараў, суддзя Чыгуначнага раённага суду Віцебску

2. Наталля Меркуль, дырэктар СШ у пасёлку Талька Пухавіцкага раёна

3. Святлана Акуліч, суддзя Пухавіцкага раённага суду

4. Наталля Пыкіна, суддзя Партызанскага раённага суду Мінску

5. Сяргей Мазоўка, пракурор на працэсе над лідарамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт»

6. Дзмітры Аляксандраў, суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда

7. Валеры Вакульчык, старшыня інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзідэнта

8. Наталля Чатвярткова, суддзя Партызанскага раённага суду Менску

9. Ала Булаш, суддзя Кастрычніцкага раённага суду Мінску

10. Аляксандр Бароўскі, пракурор Кастрычніцкага раённага суду Мінску

11. Дзмітры Сіманоўскі, пракурор Першамайскага раённага суду Мінску

12. Жанна Брысіна, суддзя Завадскога раённага суда Мінску

13. Сяргей Жукоўскі, пракурор Заводскага раённага суда Мінску

Як раней перадаваў Тэлеграф, з 2 лютага ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў дзейнічаюць візавыя санкцыі ЕС. Асобам, уключаным у спіс (у тым ліку прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку), забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Акрамя таго, у дачыненні 157 чалавек з дадзенага спісу уведзены таксама эканамічныя санкцыі — ЕС замарозіў усе актывы і эканамічныя рэсурсы, якімі валодаюць дадзеныя людзі, якімі яны распараджаюцца ці якія яны кантралююць.

21 сакавіка ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс неўязных беларускіх службоўцаў, «у сувязі з пагаршэннем сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі».

Как вам новость?