ЕС гатовы спрасціць візавы рэжым з Беларуссю

12.07.2010 09:09
Архив Редакция

Сёння, дзявятага ліпеня, еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і палітыцы суседства Штэфан Фюле заявіў, што Брусель можа разгледзець пытанне аб палягчэнні візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі бліжэйшай восенню. "Мы падрыхтавалі ў Бруселі прапановы пачаць перамовы па дамовах аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі", — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Па словах Фюле, у ЕС лічаць непрымальнай сітуацыю, калі Мінск пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча ў параўнанні з суседнімі краінамі.У той жа час, ён адзначыў, што Еўрасаюз не бачыць паляпшэнняў з правамі чалавека ў Беларусі. «У апошнія месяцы краіны Еўрасаюза не бачаць руху наперад у гэтым пытанні, а калі і бачыць рух, то гэта рух назад», — сказаў Фюле.Еўракамісар звярнуў увагу на тое, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой ўжываецца пакаранне смерцю.Фюле таксама заявіў, што Беларусі можа быць выдзелена макрафінансавая дапамогу ў 200 млн. еўра. «Мы гаварылі аб гэтым пытанні падчас сустрэчаў з беларускім кіраўніцтвам сёння ў Мінску, але не магу сказаць, што ёсць прамая просьба», — сказаў Фюле.Нагадаем, 17 чэрвеня ў Бруселі было падпісана пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўрапейскім саюзам і Грузіяй. Аналагічны дакумент Украіна падпісала ў 2007 годзе.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?