ЕС глыбока засмучаны прысудамі Статкевічу і Усу

27.05.2011 09:24
Архив Редакция

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла ўвечары 26 траўня аб сваім глыбокім засмучэнні прысудамі, вынесенымі экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Кэтрын Эштан ізноў заклікала спыніць рэпрэсіі супраць палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным у Брусэлі.

Па словах прадстаўніцы ЕС, прысуды Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу «палітычна матываваныя» і ўяўляюць сабой «яшчэ адзін крок назад у тым, што тычыцца павагі ў Беларусі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў».

Кэтрын Эштан таксама лічыць недапушчальнай «наяўнасць палітычных зняволеных у сэрцы Еўропы ў 21 стагоддзі» і патрабуе іх неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у чацвер, 26 траўня, суд Ленінскага раёну Мінску вынес абвінаваўчы прысуд шасці фігурантам «справы 19 снежня». Суддзя палічыла віну падсудных даказанай і пакарала экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса за ўчыненне аналагічнага злачынства суд прысудзіў да пяці з паловай гадоў калоніі.

Как вам новость?
Головоломки