ЕС мае намер прызнаць беларускую эканоміку рынкавай

01.07.2010 09:10
Архив Редакция

У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Еўрапейскай камісіі на чале з дырэктарам дэпартаменту мераў гандлёвай абароны генеральнага дырэктарата па знешнім гандлі Штэфанам Дэпіперам. Яе асноўная мэта — пачатак працэдуры прызнання Еўрапейскім Саюзам рынкавага статусу эканомікі Беларусі, паведамілі ў міністэрстве замежных спраў.

Адпаведныя дамоўленасці па гэтым пытанні былі дасягнутыя з намеснікам генеральнага дырэктара гендырэктарата Еўрапейскай камісіі па знешнім гандлі Петэрам Балашам, які наведваў Мінск у студзені гэтага года, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Дэлегацыя на чале са Штэфанам Дэпіперам збіраецца атрымаць інфармацыю пра тое, якія захады робіць урад па лібералізацыі эканомікі. Еўрапейскія чыноўнікі тлумачачы ўмовы прызнання ЕС рынкавага статусу эканомікі Беларусі.

Таксама ў рамках візіту запланаваны сустрэчы дэлегацыі Еўракамісіі з кіраўніцтвам міністэрства замежных спраў, эканомікі, фінансаў і Нацбанка.

Па выніках дадзенага візіту з Еўракамісіяй будзе ўзгоднены план далейшых дзеянняў па атрыманні нашай краінай статусу краіны з рынкавай эканомікай.

Дадзены статус гарантуе аб’ектыўную ацэнку кошту тавараў, вырабленых у нашай краіне, і мае сур’ёзнае значэнне пры правядзенні ЕС антыдэмпінгавых расследаванняў у дачыненні да беларускай прадукцыі.

Как вам новость?
Головоломки