ЕС мае намер спрасціць візавы рэжым з Беларуссю

21.06.2011 09:35
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз, нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці санкцый, плануе абмеркаваць спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю. Пра гэта 20 чэрвеня заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. "Мы будзем працягваць падтрымліваць беларускі народ, у прыватнасці, у форме дыялогу аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю", — сказала яна.

Як паведамляў Тэлеграф, Беларусь пакуль не разглядае магчымасць устанаўлення бязвізавага рэжыму з Еўрапейскім саюзам. «У парадак дня нашых адносін з Еўрасаюзам мэта бязвізавага перамяшчэння ў двухбаковым парадку пакуль не ўключана. Мы цяпер канцэнтруемся на тэме малога памежнага руху», — растлумачыў 20 чэрвеня міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Пры гэтым Рада міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза ўхваліла 20 чэрвеня ўвядзенне эканамічных санкцый у дачыненні да трох фірмаў, падкантрольных блізкаму да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмэну Уладзіміру Пефціеву. Як раней заявілі ў Радзе ЕС, на гэты крок міністры пайшлі, каб «пакараць беларускага лідара за арышты актывістаў апазіцыі і журналістаў, не наносячы шкоды эканоміцы краіны».

Па матэрыялах ІТАР-ТАСС

Как вам новость?