ЕС мае намер увесці санкцыі супраць 120 беларускіх чыноўнікаў

27.01.2011 15:46
Архив Редакция

Еўрапейскі Саюз аднаўляе прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Спіс асобаў, на якія будуць накіраваны абмежаванні, пашыраны да 120 прозвішчаў. Фармальнае рашэнне па гэтым пытанні прынялі ў Брусэлі 24 студзеня кіраўнікі МЗС 27 краін ЕС. 

Аб вядзенні якіх-небудзь эканамічных санкцый пакуль што не паведамляецца, перадае PAP са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

«Што датычыцца аднаўлення візавых санкцый, то на гэта ўжо ёсць поўная згода ЕС», — сказаў у чацвер, 27 студзеня, дыпламат адной з краін Еўрасаюза. Ён дадаў, што спіс асобаў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, уключае «больш за 100 чалавек» — гэта, безумоўна, больш, чым у папярэднім, дзе ўжо значыўся прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Іншы дыпламат заявіў, што гаворка ідзе пра 116-120 чалавек. Спіс будзе ўключаць вінаватых як у фальсіфікацыі выбараў 19 снежня, так і ў рэпрэсіях пасля іх, сказаў дыпламат.

«Еўрасаюз увёў візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і 40 іншых службовых асобаў пасля аналагічных, хоць і менш жорсткіх, рэпрэсіяў, якія паследавалі за выбарамі 2006 года. У 2008 годзе ЕС прыпыніў санкцыі супраць 36 чалавек і аднавіў палітычны дыялог з Мінскам, пасля таго як улады вызвалілі важных палітычных зняволеных», — паведамляюць дыпламатычныя крыніцы.

Аднак да гэтага часу няма згоды дзяржаў-членаў ЕС аб магчымых іншых санкцыях, уключаючы эканамічныя. Іх міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць у панядзелак, 31 студзеня. Магчыма, такія абмежаванні будуць уведзены пазней. «Неабходна ўлічыць, якія эканамічныя і гандлёвыя абмежаванні можна ўвесці, каб разам з тым не караць грамадства», — растлумачыў дыпламат.

Как вам новость?
Головоломки