ЕС не стаў каментаваць заяву "звычайнага грамадзяніна" Лукашэнкі

27.04.2011 09:39
Архив Редакция

Еўрапейская камісія адмаўляецца каментаваць заяву беларускага лідара на адрас старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу, бо не прызнае Аляксандра Лукашэнку "дэмакратычна абраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь". "У Еўракамісіі няма практыкі каментаваць заявы звычайных грамадзян", — заявіла 26 красавіка ў Брусэлі крыніца ў Еўракамісіі.

Прадстаўнік Еўракамісіі таксама паведаміў, што агучаная Аляксандрам Лукашэнкам інфармацыя аб умове, нібыта высунутай Жазэ Мануэлем Барозу, удзельнічаць у саміце ў Чарнобылі пры ўмове адсутнасці беларускага лідара, не адпавядае рэчаіснасці. «Такая ўмова ніколі не высоўвалася. Не зразумела, каму выгадна тыражаваць хлуслівую інфармацыю», — сказала крыніца агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Аліўе Балі пацвердзіў такую пазіцыю Еўракамісіі і таксама адмовіўся каментаваць заяву Аляксандра Лукашэнкі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 Красавіка раскрытыкаваў адмову старшыні Еўракамісіі Жазэ Барозу ўзяць удзел у канферэнцыі па чарнобыльскіх пытаннях, калі там будзе прысутнічаць прэзідэнт Беларусі. Прэзідэнт назваў старшыню Еўракамісіі казлом, а кіраўніцтва Украіны абвінаваціў у «вашывасці».

Как вам новость?
Головоломки