ЕС пачынае перамовы з Беларуссю па спрашчэнні візавага рэжыму

01.03.2011 11:27
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз пачынае перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі і рэадмісіі. Весці перамовы з афіцыйным Мінскам упаўнаважаная Еўракамісія. Плануецца, што спрошчаны візавы рэжым не закране ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, а таксама грамадзянаў, у дачыненні якіх ЕС увёў санкцыі ў студзені 2011 года.

Ініцыятыва ЕС накіравана на тое, каб палегчыць прадстаўнікам беларускай грамадзянскай супольнасці наведванне еўрапейскіх краін ЕС, паведаміў на ўмовах ананімнасці адзін з польскіх дыпламатаў. «Між тым ніхто ў Саюзе не хоча рабіць яму (прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку — Тэлеграф) падарункаў, якімі б ён потым хваліўся перад грамадствам», — адзначыў дыпламат, паведамляе IAR.

Польскі дыпламат патлумачыў, што дадзеныя перамовы носяць тэхнічны характар, таму не патрабуюць працы на міністэрскім узроўні. Між тым, паводле слоў дыпламата, дадзеная ініцыятыва можа так і застацца палітычнай прапановай ЕС беларускім уладам да тых часоў, пакуль сітуацыя ў Беларусі не зменіцца.

Эстонія адмяніла консульскі збор за нацыянальную візу для беларусаў

Між тым, 1 сакавіка Эстонія адмяняе консульскі збор за доўгатэрміновую нацыянальную візу для беларусаў. Падобнае рашэнне 3 лютага прыняў урад Эстоніі, каб выказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, перадае БелаПАН.

Нацыянальную эстонскую візу ўлады краіны могуць выдаць грамадзянам, якія накіроўваюцца ў гэтую краіну на кароткатэрміновую працу, а таксама на вучобу або для догляду за хворым сваяком. Уладальнікам доўгатэрміновай візы маюць права знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі да 180 дзён на працягу года.

Як раней паведамляў Тэлеграф, раней збор за нацыянальныя візы для беларускіх грамадзян ужо адмянілі Польшча і Латвія з мэтай дапамагчы развіццю дэмакратыі ў Беларусі. Літва таксама хоча ўвесці бясплатныя нацыянальныя візы для беларусаў. 1 лютага старшыня Еўрапейскага парламенту Ежы Бузэк заклікаў улады еўрапейскіх краін знізіць кошты на візы ці ўвогуле скасаваць аплату за іх, каб у Еўропы «быў пастаянны кантакт» з грамадзянамі Беларусі.

У той жа час з 2 лютага ў дачыненні да некаторых афіцыйных асобаў Беларусі краіны дзейнічаюць візавыя санкцыі ЕС. Еўрапейская супольнасць абмежавала ўезд на тэрыторыю ЕС тым прадстаўнікам беларускіх уладаў, якіх лічаць датычнымі да «палітычным рэпрэсіям», што паследавалі за абвяшчэннем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Как вам новость?
Головоломки