ЕС паставіў Беларусі пяць умоваў нармалізацыі адносін

01.12.2010 16:13
Архив Редакция

Узаемаадносіны Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Беларусь будзе залежаць ад выканання ёю пяці асноўных патрабаванняў дэмакратызацыі. Пра гэта 30 лістапада падчас свайго выступу ў Калумбійскім універсітэце Нью-Ёрку (ЗША) заявіў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, гэтымі ўмовамі з’яўляюцца: адсутнасць палітвязняў, рэформа выбарчага заканадаўства, свабода прэсы і няўрадавых арганізацый, адмена смяротнага пакарання. «Вядома, мы будзем пільна назіраць за правядзеннем будучых выбараў», — адзначыў еўракамісар.

«Ізаляцыя краіны ў цэнтры Еўропы не спрацавала, і яна не спрацуе ў будучыні. Таму, мы шукаем шляхі сур’ёзнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, звяртаючы, перш за ўсё, увагу на рэформы, якія мы лічым неабходным», — заявіў Штэфан Фюле.

Как вам новость?
Головоломки