ЕС патрабуе вызваліць затрыманых у Мінску апазіцыянераў

20.12.2010 16:11
Архив Редакция

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан асудзіла ўжыванне сілы, якое мела месца ў Беларусі 19 снежня на несанкцыянаваным мітынгу ў Мінску. Як паведамілі журналісту Тэлеграфа ў прэс-службе вярхоўнага прадстаўніка ЕС, Кэтрын Эштан заклікала ўлады краіны неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Кэтрын Эштан лічыць, што падзеі ў Мінску, якія адбыліся ў ноч на 20 снежня, не адлюстроўваюць таго адноснага прагрэсу, які назіраўся ў перадвыбарчы перыяд.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі паабяцала прыняць да ведама абвешчаныя ўладамі папярэднія вынікі выбараў, аднак даць ацэнку выбарам вырашыла пасля публікацыі папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ.

МЗС Літвы заклікаў ўлады Беларусі адпусціць затрыманых апазіцыянераў

Разам з тым 20 снежня МЗС Літвы таксама выказаў заклапочанасць у сувязі з дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да ўдзельнікаў мітынгу ў Мінску. У МЗС лічаць, што, ужыўшы сілу супраць дэманстрантаў, беларускія ўлады «не забяспечылі свабоду сходаў грамадзян».

«Асаблівую занепакоенасць выклікаюць грубыя дзеянні сілавых структураў Беларусі ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі, прадстаўнікоў незалежных СМІ, апазіцыйных актывістаў, іх арышты, ператрусы ў кватэрах і офісах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Літвы.

У сувязі з гэтым афіцыйны Вільнюс таксама заклікаў беларускія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, адпусціць затрыманых і як мага хутчэй расследаваць і даць ацэнку інцыдэнтам.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з асуджэннем прымянення сілы ў дачыненні да дэманстрантаў з Мінску выступілі Польшча, Расія і ЗША.

Как вам новость?