ЕС прапаноўвае Беларусі дапамогу ў правядзенні рынкавых рэформаў

22.04.2010 14:55
Архив Редакция

Аташэ (намеснік кіраўніка) дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Яніс Айзсалніекс ад імя ЕС выказаў гатоўнасць "заўсёды падтрымаць Беларусь у правядзенні неабходных рэформаў для развіцця рынкавай эканомікі". "Гэта той напрамак, які абмяркоўваўся з МВФ і Сусветным банкам", — адзначыў еўрапейскі дыпламат.

У прыватнасці, па словах Яніса Айзсалніекса, у Беларусь на наступным тыдні прыбудзе місія ЕС, якая мусіць дазнацца, ці мае патрэбу Беларусь у тэхнічнай дапамозе з боку Еўрасаюза ў правядзенні рэформаў, «якія, магчыма, звязаны з тым, што абмяркоўвалася МВФ», перадае БелТА.

Са свайго боку, паведаміў аташэ, Еўрасаюз можа прадставіць Беларусі інфармацыю аб тым, якія рынкавыя рэформы праводзілі краіны ЕС і Усходняй Еўропы.

Как вам новость?
Головоломки