ЕС рыхтуе санкцыі супраць "Трайпла", "Белнафтахіма"і "Беларуськалія"

16.05.2011 11:26
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз рыхтуецца ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Кіраўнікі місій ЕС накіравалі ў Брусэль папярэдні спіс асобаў і камерцыйных арганізацый, якія могуць патрапіць пад санкцыі. Як паведаміла крыніца ў дыпламатычных ругах Еўрасаюза, эканамічныя санкцыі могуць увесці ў дачыненні кампаній канцэрна "Белнафтахім", кампаній "Трайпл", "Белтэхэкспарт" і "Беларуськалі".

Па словах крыніцы, над спісам яшчэ трэба папрацаваць. ЕС мае намер яго дбайна вывучыць і высветліць, ці сапраўды кампаніі кіруюцца людзьмі, якіх лічаць вінаватымі ў «палітычных рэпрэсіях ў Беларусі», перадае EUobserver.

Пры гэтым еўрапейскі дыпламат адзначыў, што эканамічныя санкцыі наўрад закрануць асабістыя фінансавыя сродкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якія меркавана ўкладзены ў рыбалоўчыя кампаніі і кампаніі па нерухомасці, а таксама ў банках Расіі і Украіны і на афшорных рахунках. «Каб адсачыць гэтыя сродкі, неабходна правесці сур’ёзную выведаперацыю. Цяпер у ЕС няма краіны, гатовай вылучыць грошы на гэта», — паведаміў дыпламат.

Новы спіс з санкцыямі да сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС, якая адбудзецца ў Брусэлі ў пятніцу, 23 траўня, хутчэй за ўсё, гатовы яшчэ не будзе. Тым не менш, дыпламат выказаў упэўненасць у тым, што ЕС будзе гатовы ўвесці санкцыі, бо судовыя прысуды, вынесеныя фігурантам «справы 19 сьнежня», у тым ліку і экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, падштурхоўваюць ЕС да больш жорсткай пазіцыі.

Як паведамляў Тэлеграф, 14 траўня, суд Партызанскага раёну Мінску вынес абвінаваўчыя прысуды фігурантам «справы 19 снежня». Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў атрымаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, удзельнікі акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў і Уладзімір Яроменка — па тры гады, яшчэ адзін удзельнік «Плошчы» Алег Гнедчык — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У панядзелак, 16 траўня, суд Заводскага раёна Мінску прысудзіў жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, журналістку Ірыну Халіп да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Разам з ёй па «справе 19 снежня» былі асуджаныя кіраўнікі перадвыбарчых штабоў экс-кандыдатаў Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча Павел Севярынец (да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу) і Сяргей Марцалеў (да двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады). Усіх траіх вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Меру стрымання ў дачыненні да іх да моманту ўступлення прысуду ў законную сілу змянілі на падпіску аб нявыездзе.

Как вам новость?
Головоломки