ЕС склікае экстраную сустрэчу па газавым канфлікце Беларусі і РФ

22.06.2010 15:27
Архив Редакция

Еўракамісія прыняла 22 чэрвеня рашэнне аб скліканні экстранай сустрэчы ў сувязі з газавым канфліктам Беларусі і Расіі, паведаміла афіцыйная прадстаўніца еўракамісара па энергетыцы Гюнтэра Этынгера — Марлен Гольцнер. Тым часам Масква запэўніла Брусель, што выканае кантракт па пастаўках газу еўрапейскім спажыўцам, нягледзячы на перакрыццё Мінскам транзіту.

«Расійскі бок запэўніў нас, што ён будзе выконваць кантрактныя абавязанні, і калі Беларусь сапраўды мае намер забіраць газ з газаправоду «Ямал», які пастаўляе газ толькі для ЕС, яна будзе пастаўляць газ праз Украіну для Польшчы і Германіі», — цытуе Марлен Гольцнер РИА «Новости».

Як раней паведаміў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі заявіў 22 чэрвеня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, што даў указанне перакрыць транзіт газу ў Еўропу праз беларускую тэрыторыю.

Па словах беларускага лідара, такое рашэнне прынята ў сувязі з нявыплатай «Газпромам» запазычанасці за транзіт газу ў памеры 260 млн. даляраў, якая сфарміравалася з пачатку гэтага года.

У сваю чаргу, расійскі газавы холдынг раніцай 22 чэрвеня давёў аб’ём скарачэння паставак газу ў Беларусь да 30%. У «Газпроме» абгрунтавалі гэты крок невыкананнем Беларуссю абавязанняў па кантракце на пастаўкі «блакітнага паліва» ў 2010 годзе, што прывяло да з’яўлення доўгу за пастаўлены газ у памеры каля 190 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки