ЭС СНД узяў перапынак у спрэчцы Беларусі і Расіі аб нафтапошлінах да студзеня

08.10.2010 17:26
Архив Редакция

Эканамічны суд (ЭС) СНД прыпыніў разгляд іску Беларусі да Расіі аб правамоцнасці спагнання экспартных пошлінаў на пастаўляныя ў Беларусь нафтапрадукты да 19 студзеня 2011 года. Перад тым, як аб'явіць перапынак, ЭС задаволіў два з заяўленыя 7 кастрычніка хадайніцтвы — па адным для кожнага з бакоў.

ЭС выканаў пажаданне Беларусі і парэкамендаваў у рамках выпрацоўкі пагаджальных працэдураў па нафтавым іску разгледзець пытанне аб часовай адмене экспартных пошлінаў на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь.

Разам з тым, суд выканаў і просьбу расійскага боку аб прадстаўленні адтэрміноўкі для выпрацоўкі пагаджальных працэдураў тэрмінам на тры месяцы, перадае АФН.

Акрамя таго, ЭС не задаволіў хадайніцтва Расіі аб увядзенні ў працэс новай групы юрыстаў.

Как вам новость?
Головоломки