ЕС: спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю — пытанне палітычнае

25.05.2010 11:38
Архив Редакция

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле 24 траўня ў польскім Сопаце заявіў, што спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю з'яўляецца пытаннем палітычным. Акрамя таго, кажучы пра сітуацыю з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі, Штэфан Фюле адзначыў, што за апошнія паўгады сітуацыя значна пагоршылася.

«Адной з маіх першых гутарак з кіраўніком МЗС Беларусі была размова пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Мы імкнемся выразна сказаць беларускім уладам, што для нас непрымальна», — распавёў еўракамісар, дадаўшы, што ў Еўропе «вельмі занепакоены фактам пагаршэння сітуацыі ў краіне».
Па словах Штэфана Фюле, выбары ў мясцовыя саветы прайшлі без уліку беларускімі ўладамі рэкамендацый АБСЕ. «Цяпер мы настойваем на тым, каб хуткія прэзідэнцкія выбары прайшлі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі», — падкрэсліў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства, перадае прэс-цэнтр «Хартыі 97».
Еўракамісар таксама адзначыў, што пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі стала адной з прычынаў таго, што Беларусь сёння «адстае» ва «Усходнім партнёрстве». 
«Беларусь вельмі адстае ва «Усходнім партнёрстве». Па ўсіх пунктах. Калі паглядзець на месца Беларусі ў гэтай праграме, тое стане відаць, што з уладамі краіны мы практычна нічога не абмяркоўваем. Ні дамова пра асацыятыўнае членстве, ні стварэнне зоны свабоднага гандлю, ні пытанне пра спрашчэнне візавага рэжыму. Спрашчэнне візавага рэжыму ЕС сёння абмяркоўваецца з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй, Азербайджанам. Гэта значыць з усімі краінамі «Усходняга партнёрства», акрамя Беларусі», — заявіў Штэфан Фюле.
Фюле: пры такой дрэннай сітуацыі Беларусі не варта чакаць ад ЕС вялікага энтузяізму
Па словах еўракамісара, Еўракамісія працуе над дакументамі, у якіх будзе заяўлена, на якіх умовах магчыма спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю. «Пры такой дрэннай сітуацыі ў Беларусі не чакайце ад нас вялікага энтузіязму. Ёсць вельмі трывалая аснова для супрацоўніцтва — гэта дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закону. Калі ў кагосьці з нашых партнёраў гэтыя тры элемента адсутнічаюць, то магчымасць супрацоўніцтва значна памяншаецца», — заявіў Штэфан Фюле.
У сваю чаргу, міністр замежных спраў Іспаніі, якая цяпер старшынюе ў Еўрасаюзе, Мігель Анхель Маратынас таксама адзначыў, што Еўропу сёння «трывожыць» сітуацыя ў Беларусі. «Дэмакратыя і правы чалавека — гэта асноватворныя ўмовы еўрапейскай ідэнтыфікацыі і палітыкі суседства. Падчас устаноўчага саміту «Усходняга партнёрства» ў Празе мы ясна гэта абазначылі», — сказаў кіраўнік МЗС Іспаніі.
«Мы заяўлялі і працягваем заяўляць беларускім уладам пра неабходнасць выканання правоў чалавека. Таму што нас гэта трывожыць. Патрабаванне выконваць правы чалавека распаўсюджваецца на ўсіх, таму што гэта жыццёва важная рэч. Мы патрабуем выканання дамоўленасцяў і прагрэсу ў сітуацыі з выкананнем правоў чалавека», — падкрэсліў Мігель Анхель Маратынас.

Как вам новость?
Головоломки