ЕС: удзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве» залежыць ад падзей у краіне

26.10.2010 17:45
Архив Редакция

Узровень удзелу Беларусі ў двухбаковым вымярэнні «Усходняга партнёрства» «працягвае залежаць ад развіцця ўнутраных палітычных падзей» ў краіне. Да такой высновы прыйшоў Рада міністраў замежных спраў Еўрапейскага Саюза па выніках праведзенага 25 кастрычніка ў Люксембургу пасяджэння.

У сваім заключэнні Рада міністраў нагадвае, што дзякуючы «Усходняму партнёрству» ЕС «працягне падтрымку сацыяльна-эканамічных рэформаў у краінах-партнёрах», ствараючы неабходныя ўмовы для палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі паміж ЕС і краінамі рэгіёну, перадае АФН.

Пры гэтым, як адзначаецца ў заключэнні, адданасць краін-суседзяў агульным каштоўнасцям і прынцыпам «дэмакратыі, вяршэнства права, павагі правоў чалавека і добрага кіравання з’яўляецца істотным фактарам прасоўвання працэсу», а таксама «поспеху перамоў і наступнага выканання амбіцыйных Пагадненняў аб асацыяцыі».

Рада ЕС папрасіла Еўрапейскую Камісію распрацаваць да канца 2010 года план прасоўвання супрацоўніцтва з краінамі «Усходняга партнёрства» у сферы юстыцыі, свабоды і бяспекі. Гэты план ўключыць у сябе спіс паступовых крокаў па лібералізацыі візавага рэжыму (у доўгатэрміновай перспектыве) для кожнай канкрэтнай усходняй краіны-партнёра.

Как вам новость?
Головоломки