ЕС увёў эканамічныя санкцыі супраць Беларусі (абноўлена)

20.06.2011 16:40
Архив Редакция

Рада міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза ўхваліла 20 чэрвеня ўвядзенне эканамічных санкцый у дачыненні да трох фірмаў, падкантрольных блізкаму да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмэну Уладзіміру Пефціеву. Як раней заявілі ў Радзе ЕС, на гэты крок міністры пайшлі, каб "пакараць беларускага лідара за арышты актывістаў апазіцыі і журналістаў, не наносячы шкоды эканоміцы краіны".

Так, абмежаванні ўведзеныя супраць кампаній «Белтэхэкспарт», «Белтэлекам» (па іншых дадзеных — «БТ Тэлекамунікацыі») і «Спорт-пары». Такое рашэнне прынята «з мэтай узмацнення фінансавага ціску на беларускія ўлады, каб прымусіць іх спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі», заявілі ў Радзе ЕС.

«Мы ўхвалілі эмбарга на гандаль зброяй і замарозілі актывы фірмаў, якія фінансуюць Лукашэнку. Ён павінен выбраць шлях: да дэмакратыі ці ў Гаагу»,- напісаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сацыяльнай сетцы Twitter.

Акрамя таго, еўрапейскія міністры вырашылі пашырыць спіс неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў. Пра новыя прозвішчы, унесеныя ў спіс, пакуль не паведамляецца.

Сузаснавальнікам «Спорт-пары» выступае Прэзідэнцкі спартыўны клуб, кіраўніком якога з’яўляецца сын Аляксандра Лукашэнкі Дзмітры.

Фірма «БТ Тэлекамунікацыі» — генеральны спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба Дзмтрыя Лукашэнкі, адзначае «n#####n». Кампанія вядомая сваёй прапановай стварыць сумесна з амерыканскай фірмай GTECH спецыяльную кампутарную касавую сістэму для кантролю інфармацыі аб грашовых патоках залаў гульнявых аўтаматаў у Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки