ЕС увёў санкцыі супраць беларускіх суддзяў і пракурораў

23.05.2011 16:26
Архив Редакция

У панядзелак, 23 траўня, кіраўнікі МЗС краін ЕС пашырылі чорны спіс беларускіх афіцыйных асоб, у адносiнах да якiх прадугледжваюцца абмежавальныя меры, у тым ліку замарожванне рахункаў і забарона на ўезд у Еўрасаюз. Як паведамляюць дыпламатычныя крыніцы, вырашана ўнесці 13 новых імёнаў у спіс беларускіх чыноўнікаў, што падпалі санкцыям.

У ліку новых фігурантаў — людзі, «якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях у дачыненні да беларускай апазіцыі», а таксама суддзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў судовых разглядах супраць апазіцыянераў, перадае Корреспондент.net.Новыя санкцыі абумоўлены тым, што, на думку еўрапейскай супольнасці, у Беларусі назіраецца пагаршэнне сітуацыі з выкананнем правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў. Таксама ў ЕС занепакоеныя пераследам апазіцыянераў.ЕС рашуча асудзіў рашэнне суда па справе экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, асуджанага 14 траўня да пяці гадоў турмы.Пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску адбылася масавая акцыя пратэсту. Праваахоўныя органы затрымалі шасцярых кандыдатаў у прэзідэнты.Па справе аб беспарадках ужо асуджаныя некалькі дзясяткаў чалавек. Раённыя суды Мінску працягваюць разглядаць справы экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.Яшчэ адзін абвінавачаны па справе аб масавых беспарадках экс-кандыдат Алесь Міхалевіч здолеў пакінуць Беларусь, нягледзячы на падпіску аб нявыездзе, і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Как вам новость?
Головоломки