ЕС выцясняе Беларусь у пастаўках сухога малака ў Расію

22.07.2010 11:36
Архив Редакция

У 2010 годзе Расія павялічыла імпарт малочных прадуктаў з краінаў Еўрасаюза, паступова выцясняючы беларускую прадукцыю з расійскага рынку. У першую чаргу гэта тычыцца сухога малака, паведаміў выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расіі Уладзімір Лабінаў.

Расійская вытворчасць малочных прадуктаў, па словах Уладзіміра Лабінава, павялічваецца павольней за рост спажывання. За першае паўгоддзе гэтага года ён склаў 11% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Гэта прыводзіць да павелічэння імпарту малочных прадуктаў — сыру, масла і сухіх малочных прадуктаў.

«Асноўным пастаўшчыком сухіх малочных прадуктаў у Расію на працягу апошніх гадоў была Беларусь. У гэтым годзе ў структуры імпарту сухіх малочных прадуктаў доля еўрапейскіх краінаў далёкага замежжа расце. Таму што Беларусь нават пры росце аб’ёмаў вытворчасці малака сёння не ў стане задаволіць той аб’ём спажывання, які складаецца ў Расіі», — сказаў Уладзімір Лабінаў.

Пры гэтым эксперт адзначыў, што беларуская малочная прадукцыя, у тым ліку і сухое малако, даражэйшае, чым тыя ж прадукты, якія пастаўляюцца з Еўропы або з Новай Зеландыі, паведамляе РИА «Новости». Нават з улікам таго, што Беларусь і Расія гандлююць без спагнання пошлінаў, прадукцыя з краінаў ЕС аказваецца таннейшай.

«У межах нашага жадання мець стабільную цэнавую палітыку Беларусь у летні перыяд наўмысна абмежавала аб’ём паставак малочнай прадукцыі ў Расію», растлумачыў старшыня праўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака («Союзмолоко») Андрэй Даніленка. Аднак, па яго словах, «яна здольная істотна павялічыць аб’ёмы паставак на расійскі рынак».

Акрамя таго, кіраўнік «Союзмолока» падкрэсліў, што Беларусь і далей будзе заставацца асноўным і самым буйным пастаўшчыком малочнай прадукцыі на расійскі рынак.