ЕС выдзеліў Беларусі 10 млн. еўра на развіццё энергетычнага сектару

10.11.2010 11:14
Архив Редакция

Еўрапейская камісія прыняла рашэнне выдзеліць Беларусі фінансавую дапамогу ў памеры 10 млн. еўра на развіццё эфектыўнасці энергетычнага сектару. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Мінску. Сродкі будуць накіраваны на падтрымку энергазберагальных тэхналогій у сектарах спажывецкіх тавараў і прамысловай прадукцыі Беларусі.

Сродкі таксама пойдуць на ўдасканаленне адпаведных лабараторый і праграмаў стандартызацыі ў сферы энергетычнай эфектыўнасці, перадае БелТА.

Акрамя таго, праграма прадугледжвае правядзенне серыі пілотных праектаў, а таксама інфармацыйных кампаній у рэгіёнах, мэтай якіх стане павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб асноўных праблемах энергетычнага сектару.

Фінансаванне ажыццяўляецца ў рамках Еўрапейскага інструменту суседства і партнёрства. Акрамя Беларусі, гэтая праграма аб’ядноўвае яшчэ 16 краін — партнёраў ЕС, якія мяжуюць з ЕС на ўсходзе і поўдні.

Как вам новость?
Головоломки