ЕС закліча Беларусь да новых рэформаў законаў аб выбарах

22.06.2010 13:01
Архив Редакция

Еўрапейскі Саюз закліча беларускае кіраўніцтва да правядзення новых рэформаў выбарчага заканадаўства ў рамках супрацоўніцтва з Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Пра гэта заявіў еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле.

«Я заклічу Мінск працягваць супрацоўніцтва з АБСЕ па рэформе выбарчага права напярэдадні наступных прэзідэнцкіх выбараў. Выбарчае заканадаўства — адзін з найбольш відавочных паказчыкаў дэмакратычных стандартаў», — сказаў Штэфан Фюле, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Па словах еўракамісара, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Еўракамісія асаблівую ўвагу надасць іншым аспектам дэмакратызацыі. «Гаворка ідзе аб свабодзе асацыяцыяў, СМІ, дзейнасці няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці, дзе ў апошні час зусім не было заўважна прагрэсу», — адзначыў Штэфан Фюле.

Еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства таксама расказаў, што Еўракамісія працягвае працаваць над сумесным прамежкавым планам паміж ЕС і Беларуссю. Па словах Штэфана Фюле, гэты план павінен стаць «сістэмай адліку добрага і дрэннага надвор’я ў адносінах паміж ЕС і Беларуссю». «Сцвярджэнне сумеснага прамежкавага плану — найбольш адэкватны адказ на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі», — падсумаваў еўракамісар.

Как вам новость?
Головоломки