ЕС заклікаў Беларусь правесці выбары па ўсіх стандартах

15.09.2010 09:49
Архив Редакция

Еўрасаюз спадзяецца, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасці з еўрапейскімі і міжнароднымі стандартамі дэмакратычных выбараў. Пра гэта заявіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан. "Дэмакратычныя выбары нададуць значны новы імпульс палітыцы ўцягвання ЕС у дачыненні да Беларусі", — сказала прэс-сакратар.

Мая Качыянчыч адзначыла «скрайнюю важнасць» назірання за выбарчай кампаніяй. «Мы чакаем, што беларускія ўлады загадзя запросяць паўнавартасную і доўгатэрміновую місію назіральнікаў Бюро АБСЕ», — паведаміла прэс-сакратарка, перадае БелаПАН.

Па яе словах, Бюро АБСЕ дало Беларусі шэраг рэкамендацыяў, закліканых забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў. ЕС спадзяецца, што яны будуць рэалізаваныя перад выбарамі, адзначыла Мая Качыянчыч.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 14 верасня беларускія дэпутаты прагаласавалі за прызначэнне выбараў прэзідэнта на 19 снежня 2010 года. У сваю чаргу, кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына распавяла, што ў найбліжэйшыя дні або тыдні Беларусь запросіць міжнародных назіральнікаў, якія будуць сачыць за ходам падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Как вам новость?
Головоломки