ЕС занепакоены магчымасцю далучэння Украіны да Мытнага саюзу

11.10.2010 15:46
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз занепакоены магчымым далучэннем Украіны да Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана. Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дэлегацыі для правядзення перамоваў з Украінай аб стварэнні зоны свабоднага гандлю (ЗСГ) у рамках пагаднення аб асацыяцыі з ЕС Ева Сыновец.

«Вам трэба разумець, што далучэнне да саюза краін — не ўдзельніц Сусветнай гандлёвай арганізацыі разбурыць перамовы з ЕС аб стварэнні ЗСГ, а таксама ўскладніць гандлёвыя адносіны Украіны з іншымі краінамі-удзельніцамі СГА», — заявіла Ева Сыновец.

«Вашы лідары кажуць, што еўрапейскія памкненні Украіны захоўваюцца. У той жа час я разумею, што вы павінны жыць у міры са сваімі суседзямі, сваімі натуральнымі партнёрамі, павінны рабіць з імі бізнэс», — цытуе прадстаўніцу ЕС расійскі «Коммерсантъ».

У сувязі з гэтым, падкрэсліла кіраўнік еўрапейскай дэлегацыі, Украіна «павінна зрабіць палітычны выбар».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 6 кастрычніка, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас сустрэчы з прэзідэнтам Славакіі Іванам Гашпаровічам заявіў, што Украіна ідзе па шляху інтэграцыі з Еўрапейскім саюзам, па шляху набыцця членства ў ЕС. Разам з тым, у пачатку снежня 2010 года запланавана правядзенне чарговага, 14-га раўнду перамоў аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС.

Как вам новость?
Головоломки