Эштан: адзіны варыянт у ЕС — жорсткія санкцыі супраць Лукашэнкі

11.05.2011 18:16
Архив Редакция

Адзіным магчымым адказам Еўрасаюза на дзеянні Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца ўвядзенне жорсткіх санкцый у дачыненні да яго і прадстаўнікоў яго рэжыму, адказных за рэпрэсіі. Пра гэта вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу (Францыя) 11 траўня. 

«Прэзідэнт Лукашэнка не змог выкарыстаць прэзідэнцкія выбары ў снежні мінулага года, каб паказаць сваю гатоўнасць да пераменаў і стварэння больш адкрытага і дэмакратычнага еўрапейскага грамадства. Ён не толькі не скарыстаўся гэтым шанцам, але, ужыўшы гвалт супраць мірных дэманстрантаў і прымножыў колькасць палітычных зняволеных, прадэманстраваў грэбаванне дэмакратыяй і вяршэнствам права», — цытуе дыпламата БелаПАН.

Кіраўніца знешнепалітычнага ведамства ЕС адзначыла, што сустракалася з сем’ямі арыштаваных у Беларусі апазіцыянераў, і ведае, што беларускі лідар «не пакінуў іншага варыянту, акрамя як прыняць жорсткія санкцыі ў адказ, нацэленыя на адказных за рэпрэсіі прадстаўнікоў рэжыму, уключаючы самога прэзідэнта Лукашэнку».

Еўрасаюз таксама павінен узмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і кантактаў паміж людзьмі, сказала Кэтрын Эштан.

Как вам новость?
Головоломки