Эштан: Еўрасаюз здольны стабілізаваць Беларусь

10.03.2010 14:59
Архив Редакция

Вярхоўная прадстаўніца ЕС па вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан лічыць, што Еўрасаюз здольны стабілізаваць Беларусь. "ЕС павінен даказаць, што ён можа стабілізаваць сумежныя з сабой краіны — ад Беларусі да Марока — і дапамагчы ў іх рэфармаванні, калі жадае, каб на сусветнай арэне яго ўспрымалі сур'езна", — падкрэсліла палітык.

Па меркаванні Кэтрын Эштан, падобная стабілізацыя дасягаецца шляхам заахвочвання палітычных і эканамічных рэформаў у памежных краінах. Кіраўніца вонкавай палітыкі Еўрасаюза падкрэсліла, што суседская палітыка Бруселя павінна быць больш узгодненай і напорыстай, паведамляе агенцтва DPA.

«Калі мы будзем дзейнічаць узгоднена, дык зможам забяспечыць нашы інтарэсы. Калі не, вырашаць за нас будуць іншыя «, — упэўнена Кэтрын Эштан.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі лічыць, што «міжнародны давер да ЕС залежыць ад правільнага падыходу да суседзяў».
 

Как вам новость?
Головоломки