Эштан: ЕС працягне ўключаць у спіс неўязных суддзяў і пракурораў

21.03.2011 09:28
Архив Редакция

Высокая прадстаўніца Еўрасаюза Кэтрын Эштан 18 сакавіка нагадала, што спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС застаецца адкрытым. "ЕС мае намер працягваць уключаць у спіс афіцыйных беларускіх асобаў, такіх як суддзі і пракуроры, непасрэдна датычных да вынясення прысудаў па палітычных матывах і рэпрэсіям супраць грамадзянскай супольнасці"¸ — заявіла яна.

«Акрамя таго, у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі, ЕС гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва», — падкрэсліла Кэтрын Эштан.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі, «Еўрапейскі Саюз асуджае працяг затрыманняў, судоў і вынясення судовых прысудаў па палітычных матывах прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і лідарам апазіцыі, уключаючы былых кандыдатаў у прэзідэнты, у кантэксце выбараў 19 снежня 2010 года».

ЕС таксама занепакоены «заявамі аб катаваннях і іншых формах жорсткага звароту, запалохвання і парушэннямі падчас судовых працэсаў». Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады да поўнага супрацоўніцтву з кіраваннем Вярхоўнага камісара ААН і механізмамі Рады ААН па правах чалавека, а таксама да адмены рашэння аб непадаўжэнне мандата офіса АБСЕ ў Мінску.

На думку Высокага прадстаўніка Еўрасаюза, у Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя з правамі чалавека, а ўлады краіны парушаюць узятыя на сябе асноўныя міжнародныя абавязацельствы ў адносінах да свабод слова і сходу, права на справядлівы суд і абсалютнай забароны катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжання.

«ЕС працягвае ўважліва сачыць за развіццём падзей у сувзі з гэтым і нагадвае аб сваім патрабаванні да беларускіх уладаў аб неадкладным і безумоўным вызваленні і рэабілітацыі ўсіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах», — падкрэсліла Кэтрын Эштан.

Як паведамляў Тэлеграф, Еўрапейскі саюз з 21 сакавіка пашырае на 19 чалавек спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на яго тэрыторыю. Пра гэта 16 сакавіка падчас сустрэчы з адказным сакратаром аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзянісам Садоўскім паведаміла прадстаўнік МЗС Нямеччыны Зузанна Шутц.

Как вам новость?
Головоломки