Эштан: Мытны саюз выклікае ў ЕС пэўную заклапочанасць

16.06.2010 16:38
Архив Редакция

Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана выклікае ў Еўрапейскім саюзе пэўную заклапочанасць. Пра гэта 16 чэрвеня заявіла ў Страсбургу высокая прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента.

Пры гэтым Кэтрын Эштан не стала раскрываць прычыны гэтай «заклапочанасці», паведамляе ИТАР-ТАСС.

Разам з тым, па словах прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы, Еўрасаюз падтрымлівае імкненне Расіі да хутчэйшага ўступлення ў СГА. «У цяперашні час палітычныя намеры ў адносінах да свабоднага гандлю павінны перайсці ў практычную плоскасць», — адзначыла Кэтрын Эштан.

Кажучы аб энергетыцы, прадстаўніца ЕС сказала: «У гэтай сферы мы актыўна вядзем дыялог з Расіяй аб інфраструктурных праектах, прававой аснове супрацоўніцтва і энергаэфектыўнасці. ЕС працягвае разглядаць Энергетычную хартыю ў якасці асновастваральнае дамовы для супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі».

Как вам новость?
Головоломки