Эштан не будзе сустракацца з Мартынавым ў Бруселі

10.01.2011 14:08
Архив Редакция

У прэс-службе вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявілі, што сустрэча паміж ёю і міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым не запланавана. "Мы не можам пацвердзіць сустрэчу паміж Эштан і беларускім міністрам замежных спраў. Такой сустрэчы ў графіку няма. Баранэса Эштан сёння знаходзіцца ў Лондане", — адзначылі ў прэс-службе.

Між тым прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў, што Сяргей Мартынаў 10 студзеня знаходзіцца з візітам у Бруселі. Праграму і тэрміны візіту ён паведаміць адмовіўся. «Міністр працуе па сваім графіку працоўных сустрэчаў і кансультацый. Мы можам пацьвердзіць, што частка гэтых сустрэч пройдзе ў Бруселі. Больш падрабязную інфармацыю распаўсюджваць не будзем. Калі мы палічым неабходным праінфармаваць вас, мы праінфармуем», — заявіў ён, перадае БелаПАН.

Як паведамляў Тэлеграф, 7 студзеня прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан Маяла Качыянчыч распавяла, што ў ходзе свайго візіту кіраўнік беларускага МЗС можа сустрэцца з Кэтрын Эштан.

Па матэрыялах: «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Как вам новость?