11.04.2011 09:42
Архив

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 10 красавіка выступіла з заявай, у якой выказала глыбокую заклапочанасць затрыманнем беларускага журналіста польскага выдання Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута. "Гэта яшчэ адзін прыклад працягам парушэнняў правоў чалавека, якія здзяйсняюцца ўладамі Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў", - сказала яна. 

«Еўрапейскі саюз рашуча асуджае ўсе пераследы, арышты і запалохванні прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ, а таксама парушэнні фундаментальных правоў чалавека, такіх, як свабода выказвання меркаванняў, свабода асацыяцый і свабода сродкаў масавай інфармацыі. ЕС заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць пераслед незалежных журналістаў за паклёп ці па іншых палітычна матываваных абвінавачаннях. ЕС таксама заклікае беларускія ўлады ў поўнай меры супрацоўнічаць з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ», — заявіла Кэтрын Эштан.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, супраць Андрэя Пачобута распачалі крымінальную справу за публікацыі ў Gazecie Wyborczej і яго блогу па падазрэнні ў абразе прэзідэнта Беларусі. Пасля падзей 19 снежня журналіста неаднаразова затрымлівалі, апошні раз — 6 красавіка, калі ён ехаў у Мінск для ўдзелу ў канферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламенту.

Пачобуту змянілі меру стрымання на арышт, яго змясцілі ў СІЗА Гарадзенскай турмы № 1. Знаходжанне пад вартай карэспандэнту Gazety Wyborczej працягнулі на два месяцы, паведаміла беларуская служба Радыё «Свабода». Па словах адваката журналіста Аляксандра Бірылава, Андрэя Пачобута, верагодна, будуць утрымліваць пад арыштам да суду.

Абвінавачанні, якія высунуты журналісту, — гэта «абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 367 КК). Андрэю Пачобуту пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс