Фарыно: трэба спыніць паператворчасць ў сістэме адукацыі

20.08.2010 16:35
Архив Редакция

Беларускім педагогам часта замест навучання і выхавання дзяцей даводзіцца пісаць розныя паперы. Пра гэта заявіў 20 жніўня намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. На яго думку, такую паператворчасць у сістэме адукацыі неабходна спыніць.

«Атрымліваецца: план на плане і планам паганяе, і ў выніку ў сістэме адукацыі зверху ўніз і знізу ўверх ходзіць вялікая колькасць папер. Такога быць не павінна», — заявіў Казімір Фарыно. Па яго словах, міністэрства адукацыі ўжо падрыхтавала неабходныя метадычныя рэкамендацыі. У іх выразна прапісана, што павінна прысутнічаць у гадавым плане.

Акрамя таго, намміністра адзначыў пяць прынцыпаў, на якіх павінна грунтавацца далейшая праца сістэмы адукацыі: забеспячэнне якасці адукацыі, яе сацыяльная арыентацыя, сістэмнасць і комплекснасць, а таксама фундаментальнасць і эфектыўнасць адукацыі, перадае БелТА.

Пры гэтым для забеспячэння якасці адукацыі неабходна ажыццяўляць далейшае ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, укараняць новыя тэхналогіі выдання адпаведнай патрабаванням літаратуры, заявіў Казімір Фарыно. Так, па яго словах, для абсталявання кабінетаў у рэспубліцы ўжо наладжана вытворчасць неабходных навучальных прыладаў.

Датычна сацыяльнай арыентацыі адукацыі, Казімір Фарыно адзначыў, што ў школах і дашкольных установах для дзяцей неабходна стварыць камфортныя ўмовы, каб яны маглі ў поўнай меры праявіць свае здольнасці. «Школа павінна даваць дзецям веды, якія яны змогуць затым прымяніць на практыцы», — дадаў намеснік міністра адукацыі.

Как вам новость?
Головоломки