Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі будзе збіраць подпісы за Лукашэнку

15.09.2010 14:03
Архив Редакция

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі гатовая збіраць подпісы ў падтрымку дзейнага прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта 15 верасня заявіў старшыня ФПБ Леанід Козік. Па яго словах, федэрацыя заўсёды падтрымлівала цяперашняга кіраўніка дзяржавы і будзе падтрымліваць яго і надалей.

На адкрыцці шостага з’езду ФПБ Леанід Козік нагадаў, што федэрацыя заявіла аб сваёй падтрымцы дзейнага прэзідэнта яшчэ ў снежні мінулага года. «У траўні мы гэта пацвердзілі і тры дні таму таксама агучылі сваю пазіцыю», — адзначыў кіраўнік ФПБ, перадае БелТА.

Леанід Козік падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка ў сваёй працы ўлічвае ўсе пажаданні прафсаюзаў. «Я ведаю гэтага чалавека шмат гадоў, я сам чалавек ад сахі і такарнага станка. Я бачу яго рэальныя справы», — дадаў старшыня ФПБ.

Па словах Леаніда Козіка, усе кандыдаты ў прэзідэнты маюць роўныя правы, але падтрымліваць трэба таго кандыдата, які «сапраўды працуе, які робіць рэальныя справы для народа». «А тых, хто проста плявузгае, мы падтрымліваць не будзем», — падсумаваў лідар ФПБ.

Как вам новость?