Фестываль "Be2gether" заявіў пра зніжкі для студэнтаў

26.04.2010 15:46
Архив Редакция

Арганізатары  фестывалю "Be2gether", які пройдзе 25-27 чэрвеня на мяжы Літвы і Беларусі, абвясцілі пра тое, што студэнты змогуць набыць квіткі на фэст з 20% зніжкай — за 200 тыс. руб. Колькасць такіх квіткоў абмежавана.

«Хутка пачнуцца сесіі і мы вырашылі зрабіць студэнтам невялікі падарунак, каб ім было весялей здаваць залікі і іспыты. Абяцаю, што ў нас на фэсце вы максімальна хутка забудзецеся пра цяжар вучобы! » — кажа арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус.

Хэдлайнерамі  фэсту сёлета будуць Skunk Anansie (Вялікабрытанія) і Empire Of The Sun (Аўстралія). Таксама выступяць гурты «Гайдамакі» (ска-фолк-рок, Украіна), Crystal Fighters (электроніка, Іспанія), WhoMadeWho (індзі-рок, Данія), «Рубль» (панк, Расія), Bauchklang (бітбоксеры, Аўстрыя), Casiokids (электра-поп, Нарвегія), Silence Family (электра-поп, Літва). Беларускім хэдлайнерам фэсту будзе Лявон Вольскі з новым альбомам «Белая яблыня грому». Апроч музыкі, на фэсце гледачоў чакае шырокая забаўляльная і мастацкая праграма.

Набыць фестывальныя квіткі для студэнтаў па кошце 200 тысяч рублёў можна пры прад’яўленні сапраўднага студэнцкага білета. Кошт звычайных квіткоў складае 250 тысяч рублёў. Заказ квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама праз сайт www.soundline.by.

Бясплатныя  візы будуць выдавацца толькі па набытых у Беларусі квітках з пачатку траўня да 1 чэрвеня. Для падачы дакументаў у пасольства кожны квіток неабходна зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Рэгістрацыя ўжо пачалася.

Как вам новость?
Головоломки