Фюле: без дэмакратычных рэформ не будзе ніякай дапамогі

31.05.2011 16:37
Архив Редакция

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле, прадстаўляючы паведамленне Еўракамісіі аб рэформе Еўрапейскай палітыкі суседства, заявіў, што аб'ём дапамогі, якая прадстаўляецца ЕС краінам-суседзям, у тым ліку Беларусі, будзе залежаць ад "выканання канкрэтных умоваў" — правядзення дэмакратычных рэформаў.

У прыватнасці, павінны быць забяспечаны «па-сапраўднаму свабодныя і сумленныя выбары, свабода сходаў і выказвання меркаванняў, у прыватнасці свабода прэсы і СМІ; незалежная судовая ўлада і права на справядлівае судовае разбіральніцтва, барацьба з карупцыяй і дэмакратычны кантроль над узброенымі сіламі і службамі бяспекі», паведамілі ў Еўракамісіі.

«Калі краіна-партнёр імкнецца да павелічэння аб’ёму дапамогі, якая прадастаўляецца ЕС, да большай палітычнай падтрымкі, да ўваходжання на ўнутраны рынак ЕС, да павышэння мабільнасці сваіх грамадзян, яна павінна прадэманстраваць адпаведнасць канкрэтным абавязацельствам па шэрагу важных палітычных рэформаў», — падкрэсліў Штэфан Фюле.

Паводле яго слоў, ЕС сутыкаецца «з вялізнымі выклікамі на Усходзе, у тым ліку ў Беларусі, дзе мы павінны дапамагчы людзям пабудаваць дэмакратыю ў сваёй краіне». Сур’ёзныя абавязацельствы павінен узяць на сябе і сам Еўрасаюз. «Калі мы не зможам даць тое, пра што папрасілі нашы партнёры, — напрыклад, доступ да рынкаў або партнёрства па забеспячэнні мабільнасці грамадзянаў — мы таксама будзем несці адказнасць», — адзначыў еўракамісар.

Как вам новость?
Головоломки